Ліям Нісан
Ліям Нісан | |
---|---|
Liam Neeson | |
Імя пры нараджэнні | Уільям Джон Нісан |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | Бэлімена, Паўночная Ірландыя |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Bernard Neeson[d][1] |
Маці | Catherine Brown[d][1] |
Жонка | Natasha Richardson[d][2] |
Дзеці | Micheál Richardson[d] і Daniel Jack Neeson[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1978 — наш час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000553 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Джон «Ліям» Нісан (англ.: William John "Liam" Neeson, нар. 7 чэрвеня 1952)[3] — ірландскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён граў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліям пачынае граць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і працуе ў мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.
У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі ўдастоіў Ліяма Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.
Кінакар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліям Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.
Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»[4], і з тых часоў ён з’явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен: Пачатак», «Любоў насамрэч» і іншых.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Трэмблан у Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліяма Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.
Ліям Нісан з’яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул[5].
Ліям нарадзіўся ў сям’і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам[6]. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але сам ён адмовіў гэта[7].
Зараз Ліям Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Місія | The Mission | Джон Філдынг | |
ф | Спіс Шындлера | Schindler's List | Оскар Шындлер | |
ф | Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза | Star Wars Episode I: The Phantom Menace | Квай-Гон Джын | |
ф | Любоў насамрэч | Love Actually | Даніэль | |
ф | Гнеў Тытанаў | Wrath of the Titans | Зеўс |
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Morales, Tatiana (15 December 2004). "Liam Neeson On Kinsey". CBS News. Архівавана з арыгінала 19 кастрычніка 2013. Праверана 16 October 2010.
- ↑ de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday.
- ↑ "Grieving Liam Neeson looks downcast as he leaves The Ivy alone". Daily Mail. London. 6 April 2009. Праверана 22 February 2011.
- ↑ Liam-Neeson considers converting Islam(недаступная спасылка). Dailymail.co.uk (26 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2014. Праверана 30 студзеня 2014.
- ↑ Liam Neeson confirms ‘I am not converting to Islam’
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лиам Нисон на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Ліям Нісан на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)